Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Корж Васіль Захаравіч

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў Пінску, напярэдадні акупацыі горада, быў створаны першы партызанскі атрад пад камандаваннем В. З. Каржа, які 28 чэрвеня правёў першы бой з акупантамі. У Пінскай вобласці ў 1941–1942 гг. былі створаны партызанскія атрады імя С. М. Кірава, імя В. І. Чапаева, імя М. А. Шчорса, імя М. Ц. Шыша, В. А. Васільева, А. І. Дамброўскага, якія вялі актыўную ўзбронную барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

           Васіль Захаравіч Корж (1899–1967) у 1921–1925 гг. быў актыўным удзельнікам партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. З 1925 г. працаваў старшынёй калгасаў у Слуцкім і Старобінскім раёнах. У 1931–1939 гг. служыў у органах НКВД. У 1936–1937 гг. у якасці камандзіра інтэрнацыянальнага атрада ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі.

Васіль Захаравіч Корж нарадзіўся 13 студзеня 1899 г. у вёсцы Хорастава Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні (сёння Салігорскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1921–1925 гг. быў актыўным удзельнікам партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. З 1925 г. працаваў старшынёй калгасаў у Слуцкім і Старобінскім раёнах БССР.

Адзін з першых на Беларусі партызанскіх атрадаў быў арганізаваны па ўказанні Пінскага абласнога камітэта КП(б)Б 26 чэрвеня 1941 года. У атрад ўвайшоў партыйна-савецкі актыў г. Пінска Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Узначаліў атрад загадчык сектара абкама Васілій Захаравіч Корж (1899–1967), які ў мэтах канспірацыі ўзяў псеўданім «Камароў». У атрадзе набралося 60 чалавек, іх раздзялілі на тры групы – па 20 байцоў у кожным. Некалькі дзён атрад ахоўваў вакзал, друкарню, вёў разведку на дарогах.